Трамп: Зяленскі адваёўвае сваю дзяржаву
23- 25.06.2025, 19:25
- 24,086

Паводле словаў прэзідэнта ЗША, прэзідэнт Украіны «вельмі паспяховы» ў бітве з РФ.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пракаментаваў сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім на палях саміту NATO ў Гаазе.
«Я проста хацеў даведацца, як у яго справы. Насамрэч гэта было вельмі прыемна. Ведаеце, у нас былі невялікія цяжкасці, але часам ён быў вельмі мілы. Думаю, ён хацеў бы, каб усё гэта скончылася. Я так думаю», – сказаў Трамп.
Паводле ягоных словаў, падчас сустрэчы з Зяленскім ён зразумеў, што той «хацеў бы, каб усё гэта скончылася». Трамп мяркуе, што цяпер «самы прыдатны час, каб пакласці гэтаму канец».
«Я думаю, гэта вельмі добры час, каб спыніць вайну. І калі я змагу, я пагавару з Пуціным, ці можам мы спыніць вайну. Яны (украінцы, – рэд.) смелыя людзі, Зяленскі адваёўвае сваю дзяржаву. Гэта вельмі складаная бітва, якую ён вядзе, але ён вельмі паспяховы ў ёй», – сказаў Трамп.