29 лiпеня 2025, aўторак, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусбанк абмяжуе зняцце гатоўкі з картаў

7
Беларусбанк абмяжуе зняцце гатоўкі з картаў

З чым гэта звязана.

Кліенты Беларусбанка змогуць здымаць з плацежных картак толькі пэўную суму за дзень. Пастанова пачне дзеянне з 4 жніўня.

Гэта адно з абмежаванняў, якія Беларусбанк уводзіць, каб палепшыць абарону трымальнікаў картак ад дзеянняў махляроў.

У банку мяркуюць, што ўстаноўка лімітаў на зняцце грошай дапаможа перашкодзіць ашуканцам здзяйсняць крадзяжы з рахункаў, даведваючыся ў кліентаў інфармацыю для рэгістрацыі іх картак у мабільных плацежных дадатках.

Абмежаванні будуць дзейнічаць пры зняцці грошай з выкарыстаннем лічбавых рэквізітаў картак Беларусбанка (токенаў, згенераваных у мабільных плацежных сэрвісах) у банкаматах і пунктах выдачы грошай гатоўкай.

Так, цягам аднаго дня можна будзе атрымаць не больш як Br600 з картак «Аксаміт» і не больш як Br3000 з іншых картак банка.

У Беларусбанку паведамілі, што чалавек зможа скасаваць ліміт на картцы, калі захоча.

Для гэтага яму даволі патэлефанаваць у кантакт-цэнтр на нумар 147.

«Таксама скасаванне абмежаванняў або аднаўленне іх дзеяння ажыццяўляецца ў аддзяленнях банка на заяву трымальніка карты або яго прадстаўніка на падставе даверанасці», – праінфармавалі ў банку.

Акрамя таго, з 4 жніўня Беларусбанк абмяжуе аперацыі ў арганізацыях гандлю і сэрвісу з МСС-кодамі 7995 (азартныя гульні) і 9406 (дзяржаўныя латарэі).

Забарона закране толькі некаторыя банкаўскія прадукты – карткі «Зебра», «Карта навучэнца» і карты, аформленыя ў рамках комплекснага прадукту «Дзіцячы».

Яшчэ адно новаўвядзенне датычыцца пералічэння грашовых сродкаў у юанях з картаў Беларусбанка.

З 4 жніўня ўводзіцца мінімальны памер пераводу – ¥8.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках