Зяленскі прапанаваў Трампу дзве новыя ўгоды
4- 25.06.2025, 20:19
- 16,182

Прэзідэнт Украіны раскрыў дэталі сустрэчы з лідарам ЗША.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абмеркаваў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам узмацненне СПА ва Украіне і супольную вытворчасць дронаў.
Пра гэта Зяленскі напісаў у Telegram.
«Павіншаваў прэзідэнта Трампа з паспяховай аперацыяй на Блізкім Усходзе. Важна, што дзеянні ЗША аслабілі не толькі іх ядзерную праграму, але і вытворчасць дронаў. Будзем назіраць за сітуацыяй», – напісаў Зяленскі.
Паводле ягоных словаў, з Трампам была абмеркаваная абарона ўкраінцаў і набыццё амерыканскіх сістэмаў СПА для прыкрыцця гарадоў Украіны.
«Украіна гатовая гэтае абсталяванне набыць і падтрымаць амерыканскіх вытворцаў узбраення. Еўропа можа дапамагчы. Таксама гаварылі пра магчымую вытворчасць дронаў. Можам узмацніць адзін аднаго», – расказаў Зяленскі.
Ён расказаў Трампу, як прайшлі сустрэчы тэхнічнай каманды Украіны з Расеяй у Стамбуле і абмены палоннымі і загінулымі. Сярод іншага тое, што Расея перадала Украіне трупы сваіх жа загінулых.
«Цяпер у Кіеве праводзяць экспертызы, каб знайсці іх родных. Пагутарылі пра сітуацыю на полі бою. Пуцін сапраўды не перамагае. Паказаў Трампу фактаж таго, што рэальна адбываецца на зямлі. Дзякуй за сустрэчу і падтрымку. Дзякуй за сапраўды добрыя словы пра нашых людзей. Будзем працаваць далей», – падкрэсліў Зяленскі.