11 жнiўня 2025, панядзелак, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША таемна прыляцеў урадавы самалёт Расеі

24
У ЗША таемна прыляцеў урадавы самалёт Расеі
Фота: planespotters.net

Пакуль невядома, хто знаходзіцца на борце.

У ЗША прызямліўся ўрадавы расейскі самалёт Іл-96. Афіцыйна ні пра якія візіты расейскай дэлегацыі ў Злучаныя Штаты Амерыкі не паведамлялася.

Як сведчаць звесткі сэрвісу адсочвання авіяпералётаў Flightradar24, расейскі ўрадавы самалёт з бартавым нумарам RA-96018 вылецеў з Масквы, прызямліўся ў Санкт-Пецярбургу, а ўжо потым паляцеў у ЗША.

Сэрвіс зафіксаваў, што борт сеў у аэрапорце Кенэдзі ў Нью-Ёрку 25 чэрвеня а 15:27 паводле мясцовага часу (22:27 паводле Менску). Праз некалькі гадзін самалёт паляцеў у Вашынгтон, дзе прызямліўся а 20:56 таго ж дня (гэта значыць, 03:56 26 чэрвеня паводле Менску). Невядома, хто знаходзіцца на борце.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках