11 жнiўня 2025, панядзелак, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: На саміце НАТА ў Гаазе наступіў пераломны момант

7
FT: На саміце НАТА ў Гаазе наступіў пераломны момант
Фота: Reuters

Трамп мяняе тон у дачыненні да Пуціна і Зяленскага.

Трамп крыху змяніў сваю пазіцыю ў дачыненні да РФ і Украіны пасля сустрэчы з Зяленскім у Гаазе. Пасля размовы з прэзідэнтам Украіны кіраўнік Белага дома назваў Зяленскага «вельмі прыемным». Пры гэтым Трамп змяніў пазіцыю ў дачыненні да РФ. Пуцін мусіць спыніць вайну, бо штодня гінуць людзі, заявіў прэзідэнт ЗША, паведамляе Financial Times.

Крыніца піша, што Трамп вельмі доўга не мог вызначыцца ў сваім стаўленні да лідараў РФ і Украіны.

Асабліва непрыемнай падзеяй стала сварка паміж Трампам і Зяленскім у Авальным кабінеце ў лютым 2025 года. Падчас свайго другога прэзідэнцкага тэрміна Трамп першапачаткова даў зразумець, што хоча наладзіць стасункі з Пуціным і шчыра верыў, нібыта той гатовы сесці за стол перамоў.

Ужо падчас саміту НАТА Трамп даў зразумець, што вайна ва Украіне выходзіць з-пад кантролю. Зяленскі апісаў сваю размову з Трампам як «доўгую і змястоўную».

Трамп жа назваў сустрэчу «прыемнай», але не казаў, што яны ўздымалі тэму спынення агню ва Украіне. Падчас гутаркі з прэсай Трамп паабяцаў правесці чарговую тэлефонную размову з Пуціным, каб паспрабаваць у чарговы раз спыніць вайну.

Размова Трампа і Зяленскага адбывалася на фоне летняга наступу УС РФ. Дырэктар Rochan Consulting Конрад Музыка заявіў, што ўвесну 2025 года Крэмль запусціў столькі дронаў-камікадзэ па Украіне, колькі не запускаў за ўвесь час вайны.

Толькі ў чэрвені былі запушчаныя 4342 робаты-камікадзэ. Таксама акупанты ўпершыню з лістапада 2025 года сталі хуткімі тэмпамі прасоўвацца па сушы ў спробе захапіць Пакроўск і Канстанцінаўку.

На фоне гэтых баёў Зяленскі заклікаў Трампа прадаць Украіне сістэмы Patriot і ракеты. У Белым доме пакуль не далі дакладнага адказу на запыт Кіева.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках