11 лiпеня 2025, Пятніца, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі значна падаражэла адна з галоўных паслуг

19
У Беларусі значна падаражэла адна з галоўных паслуг

Рост адбыўся адразу на 22%.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) зацвердзіла павышэнне коштаў адпраўкі лістоў, бандэроляў і паштовак як для грамадзян, так і для бізнэсу. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пастанову аб павышэнні тарыфаў на асноўныя паштовыя паслугі прынялі яшчэ 18 чэрвеня, але апублікавалі толькі 26-га.

Кошт лістоў падаражэў адразу на 22%. Цяпер адпраўка ліста або бандэролі вагой да 20 грамаў каштуе 0,86 рубля (раней - 0,70 рубля), а за кожныя наступныя 20 грамаў - па 0,07 рубля (раней - 0,06 рубля). Кошт адпраўкі паштоўкі таксама вырас да 0,86 рубля. Гэта кошты для насельніцтва.

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі зараз плацяць 0,72 рубля за адпраўку карэспандэнцыі вагой да 20 грамаў (замест 0,58 рубля), а кожная дадатковая вага абыходзіцца 0,06 рубля (супраць ранейшых 0,05 рубля).

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках