16 лiпеня 2025, Серада, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР рыхтуе новую партыю жаўнераў для Расеі

9
КНДР рыхтуе новую партыю жаўнераў для Расеі

Выведка назвала тэрміны размяшчэння.

Паўночная Карэя можа накіраваць у Расею дадатковыя войскі для ўдзелу ў вайне супраць Украіны ў ліпені ці жніўні. Пхеньян працягвае пастаўляць зброю ў Расею.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Нацыянальная выведвальная служба (NIS) Паўднёвай Карэі мяркуе, што Расея можа рыхтавацца да маштабнага наступу ва Украіне ў ліпені ці жніўні, паведаміў журналістам чалец парламента краіны Лі Сон Гвон пасля закрытага брыфінгу.

«Дадатковае размяшчэнне можа адбыцца ўжо ў ліпені ці жніўні», - сказаў Лі, дадаўшы, што ў якасці падстаў для сваёй ацэнкі агенцтва спасылаецца на новую падрыхтоўку войск Паўночнай Карэяй і нядаўні візіт у Пхеньян Сяргея Шайгу, кіраўніка Савета бяспекі Расеі.

Паводле інфармацыі NIS, у абмен на пастаўкі Паўночнай Карэяй артылерыйскіх боепрыпасаў і ракет у Расею Пхеньян, імаверна, атрымлівае тэхнічныя кансультацыі па запусках спадарожнікаў і сістэмах навядзення ракет.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках