13 лiпеня 2025, Нядзеля, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган пачаў крытыкаваць расейскія сістэмы СПА

29
Эрдаган пачаў крытыкаваць расейскія сістэмы СПА
Рэджэп Таіп Эрдаган

С-400 паказалі сваю бездапаможнасць у Іране.

Расейскія ракетныя комплексы С-400 не могуць поўнасцю забяспечыць патрэбы Турцыі ў супрацьпаветранай абароне (СПА), заявіў прэзідэнт краіны Рэджэп Таіп Эрдаган.

«Наша грамадства зразумела гэта наглядна ў апошнія дні [у сувязі з вайной Ізраіля і Ірана]. Нам неабходна стварыць шматузроўневы сістэмны комплекс СПА», - сказаў Эрдаган. Ён нагадаў аб праекце "Сталёвы купал", які аб'ядноўвае рознавысотныя сістэмы СПА, сэнсары і сродкі радыёэлектроннай барацьбы. Аднак падкрэсліў, што пакуль прагрэс Турцыі ў гэтым пытанні застаецца "недастатковым".

Эрдаган таксама адзначыў распрацоўку ўласных зенітных ракетных сістэм - Siper, Korkut, Hisar і Sungur, якія, паводле яго слоў, не былі б створаныя, калі б краіна сядзела "ў сваім куце" і разлічвала "купіць у кагосьці" ўзбраенне. У 2017 годзе Турцыя набыла ў Расеі чатыры дывізіёны С-400 за $2,5 млрд. Тады Вашынгтон запатрабаваў ад Анкары адмовіцца ад расейскіх сістэм на карысць амерыканскіх Patriot, але тая не пагадзілася. У адказ ЗША выключылі Турцыю з праграмы паставак найноўшых знішчальнікаў F-35. У верасні 2021 года Эрдаган заявіў, што Анкара мае намер набыць другую партыю С-400. Пазней у Анкары ўдакладнілі, што гатовыя набыць у іншых краін ракетныя комплексы, калі яны паводле характарыстык будуць аналагічныя расейскім.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках