Якім будзе надвор'е напрыканцы тыдня ў Беларусі
- 26.06.2025, 17:15
- 3,138

Прагноз сіноптыкаў.
У пятніцу, 27 чэрвеня, ноччу чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі прагназуюцца моцныя дажджы і навальніцы.
Тэрмометры ноччу пакажуць 8-14 градусаў вышэй за нуль.
У суботу і нядзелю прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, у суботу - моцныя навальніцы.