Трамп перадумаў скарачаць войскі ЗША ў Еўропе
6- 26.06.2025, 18:41
- 3,888

Місія войска ЗША ў Еўропе будзе прадаўжацца.
Колькасць амерыканскіх войскаў у Еўропе застанецца нязменнай, нягледзячы на тое, што Пентагон імкнецца накіраваць больш сілаў і сродкаў у Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён. Пра гэта камандзір сухапутных войскаў ЗША ў Еўропе і Афрыцы генерал Крыстафер Донах'ю заявіў выданню Stars and Stripes.
Паводле ягоных словаў, на сустрэчах з «усімі найвышэйшымі кіраўнікамі» яму «ніхто і нічога» не гаварыў пра скарачэнні.
«Я не думаю, што нашы ваенныя пазіцыі хоць неяк зменяцца», – прыводзіць выданне словы Донах'ю.
Генерал упэўнены ў тым, што місія войска ЗША ў Еўропе будуць прадаўжацца.
«Я проста не думаю, што будуць нейкія змены... Усе павінны актывізавацца і выконваць сваю частку працы», – сказаў ён.
У той самы час наяўнасць войскаў у Еўропе не азначае, што яны павінныя заставацца там, калі ў выпадку крызісу спатрэбяцца ў іншым месцы, мяркуе высокапастаўлены вайсковец.
«Гэта глабальнае войска. Любы, хто знаходзіцца ў Еўропе, можа быць разгорнуты ў любым пункце свету», – дадаў Донах'ю.
Выданне паказвае, што заявы генерала прагучалі адначасова з самітам NATO ў Гаазе (Нідэрланды) з удзелам прэзідэнта Дональда Трампа. Удзельнікі блоку ўзгаднілі патрабаванне Трампа пра павелічэнне выдаткаў на абарону да 5%.
Міністэрства абароны ЗША, хоць і абвяшчала перагляд глабальнага размяшчэння сілаў, не давала ўказанняў пра скарачэнне 80 тыс. кантынгенту войскаў на еўрапейскіх тэрыторыях, гаворыцца ў артыкуле. У той самы час кіраўнік Петагона Піт Хегсет заяўляў, што ўзброеныя сілы краінаў Еўропы павінны быць гатовыя самі забяспечыць асноўную частку канвенцыйных абаронных магчымасцяў на кантыненце.