14 лiпеня 2025, панядзелак, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ адкрые «першы раздзел перамоваў» пра ўступленне Малдовы ў ЕЗ

2
ЕЗ адкрые «першы раздзел перамоваў» пра ўступленне Малдовы ў ЕЗ

Саміт ЕЗ – Малдова пройдзе 4 ліпеня.

Еўрапейскі Звяз адкрые «першы раздзел перамоваў» пра ўступленне Малдовы ў ЕЗ на саміце, які пройдзе 4 ліпеня ў Кішынёве, паведаміў прэзідэнт Румыніі Нікушор Дан на саміце NATO ў Брусэлі.

Ён зазначыў, што саміт ЕЗ – Малдова стане першым у гісторыі і пройдзе пры актыўнай падтрымцы Бухарэста. Ён удакладніў, што Кішынёў ужо пачаў перамоўны працэс у рамках 33 раздзелаў еўрапейскага права, а будучы саміт стане сімвалічным адкрыццём першага з іх – раздзелу аб фундаментальных каштоўнасцях.

Дан паведаміў, што з ініцыятывы Румыніі ў выніковай заяве будучага саміту будзе прадугледжаны спецыяльны параграф аб Рэспубліцы Малдова.

«Інтарэсы Румыніі знаходзяцца ў Рэспубліцы Малдова, і з ініцыятывы Румыніі ў заключнай заяве будзе параграф пра рэспубліку», – сказаў палітык.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках