Украінскія дроны падбілі пяць расейскіх сістэмаў СПА ў Крыме
9- 26.06.2025, 20:57
- 14,528

Відэафакт.
Дроны спецпадраздзялення «Прымары» ГУВ МА Украіны паслядоўна прадаўжаюць аслабляць расейскую супрацьпаветраную абарону ў часова акупаваным Крыме.
Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны.
На відэа – кадры баявой працы па крытычна важных і дарагіх кампанентах комплексу СПА С-400 «Трыюмф».
Пад удар выведнікаў патрапілі:
дзве шматфункцыянальныя РЛС кіравання 92Н2Е;
дзве РЛС выяўлення 91Н6Е;
пускавая ўстаноўка комплексу С-400.
«Радары – гэта “вочы” варожай сістэмы СПА. Без іх зенітныя комплексы становяцца небаяздольнымі», – падкрэслілі ў ГУВ.