Ганна Вінтур пакіне пасаду галоўнай рэдактаркі амерыканскага Vogue праз 37 гадоў
5- 26.06.2025, 21:06
- 4,744

75-гадовая журналістка ўжо шукае новага кіраўніка.
Галоўная рэдактарка амерыканскага Vogue Ганна Вінтур пакідае сваю пасаду праз 37 гадоў працы на гэтай пасадзе, паведамляюць Fashion Week Daily.
Пра сваю пастанову 75-гадовая журналістка паведаміла супрацоўнікам. Яна заявіла, што будзе шукаць новага кіраўніка аддзела рэдакцыйнага кантэнту амерыканскага Vogue.
Пры гэтым яна захавае за сабой пасаду глабальнай дырэктаркі кантэнту Condé Nast і глабальнай рэдакцыйнай дырэктаркі Vogue.
Да таго як Вінтур узначаліла Vogue у ЗША, яна была галоўнай рэдактаркай брытанскага Vogue з 1985 да 1987 года.