У Беларусь вярнулі амаль чатыры тоны ялавічыны
5- 26.06.2025, 21:29
- 4,026

Мяса везлі ў РФ.
На расейска-беларускай мяжы ў Пскоўскай вобласці інспектары Рассельгаснагляду прыпынілі ўвоз блізу 3,5 тоны ялавічыны ў чвэрцінах на косці, якую везлі з Беларусі, паведаміла прэс-служба расейскай установы.
Мяса перавозілася ў транспартным сродку без халадзільнага абсталявання, а на самой прадукцыі адсутнічала абавязковая маркіроўка.
Падчас ветэрынарнага кантролю высветлілася, што груз накіроўваўся без дакументаў суправаджэння, якія пацвярджаюць паходжанне і бяспеку мяса. Акрамя таго, увоз ялавічыны на косці з Беларусі забаронены ў адпаведнасці з указаннямі Рассельгаснагляду – краіна не мае афіцыйнага статусу Міжнароднага эпізаатычнага бюро ў губкападобнай энцэфалапатыі.
У пачатку чэрвеня Рассельгаснагляд узмацніў жорсткасць лабараторнага кантролю датычна прадукцыі трох беларускіх вытворцаў. Падставай сталі выяўленыя ў пастаўках парушэнні – ад прысутнасці лекаў для лячэння паразітаў да цвілі і лістэрый.
Пад асаблівую ўвагу патрапілі:
– ТАА «Мясакамбінат Пекалін» – у ялавічыне выяўлены івермекцін і моксідэкцін, якія выкарыстоўваюцца для лячэння паразітарных захворванняў;
– Супольнае ААТ «Ляхавіцкі малочны завод» – у алеі зафіксаваныя дрожджы і плесневыя грыбы;
– ААТ «Смалявічы Бройлер» – у субпрадуктах птушкі знойдзены дынітракарбанілід (супрацьгліставы прэпарат), у мясе птушкі – бактэрыі лістэрыі.