Украіна вярнула «Байрактары» на фронт
16- 27.06.2025, 15:22
- 27,986

Пасля працяглага перапынку турэцкія дроны зноў пачалі знішчаць расейскіх акупантаў.
Украінскія вайскоўцы зноў задзейнічалі турэцкія беспілотнікі Bayraktar TB2 у баявых дзеяннях супраць расейскіх акупантаў. Аб гэтым 26 чэрвеня паведаміў нямецкі тэлеканал N-tv.
Камандзір Вайскова-марскіх сіл Украіны Аляксей Неіжпапа некалькі дзён таму апублікаваў відэа, на якім Bayraktar TB2 знішчае расейскі вайсковы катэр у рачной зоне Херсоншчыны. Гэта стала першым задакументаваным выкарыстаннем дрона за апошнія месяцы.
Ударны Bayraktar TB2 набыў шырокую папулярнасць у пачатку поўнамаштабнага ўварвання ў 2022 годзе. Тады гэтыя турэцкія «птушачкі» эфектыўна знішчалі расейскія танкі і артылерыю. Аднак пасля мадэрнізацыі расейскіх сістэм СПА і сродкаў РЭБ, робат страціў эфектыўнасць.
Як піша Euromaidanpress, ужыванне Bayraktar зараз можа сведчыць аб наяўнасці недасканаласцяў у расейскай супрацьпаветранай абароне на поўдні Украіны, што адкрыла новыя магчымасці для дзеянняў украінскіх беспілотнікаў.