15 жнiўня 2025, Пятніца, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сумскай вобласці ліквідавалі расейскага камбата: усплылі нечаканыя дэталі

2
У Сумскай вобласці ліквідавалі расейскага камбата: усплылі нечаканыя дэталі

Маёр не выпадкова патрапіў на перадавыя пазіцыі.

У Сумскай вобласці Сілы абароны Украіны ліквідавалі камандзіра мотастралковага батальёна 30 мотастралковага палка маёра Андрэя Ярцава з пазыўным «Артыст».

Пра гэта паведаміў украінскі афіцэр Анатоль Штэфан «Шцірліц», які адсочвае страты расейскіх акупантаў. З ягоных звестак, Ярцава забілі ў сярэдзіне чэрвеня.

Зрэшты, толькі зараз у расейскіх пабліках з'явіліся дэталі гэтага інцыдэнту. Як паведамляюць у Z-пабліках, Ярцаў, які павінен быў камандаваць асабовым складам, раптам апынуўся сярод жаўнераў на перадавой лініі фронту.

Туды яго адправілі «пакараным». І зрабіў гэта непасрэдны камандзір «Артыста» - падпалкоўнік Шыпіцын. Паміж афіцэрамі нібыта даўно было «напружанне». Паводле версіі акупантаў, Ярцава ліквідавалі ў стралковым баі, калі штурмавыя групы УСУ зайшлі на пяхотныя пазіцыі, дзе знаходзіўся маёр.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках