УСУ пайшлі наперад і аднавілі пазіцыі на двух накірунках
- 27.06.2025, 10:30
- 3,608

Аналітыкі ISW апублікавалі падрабязнасці.
Украінскія сілы дабіліся прасоўвання на Новапаўлаўскім накірунку. Пра гэта сведчаць звесткі аналізу, апублікаванага 26 чэрвеня.
Паводле вынікаў геалакацыйных матэрыялаў, украінскія вайскоўцы прасунуліся на поўнач ад населенага пункта Перадубава, размешчанага на поўдзень ад Новапаўлаўкі, паведамляе ISW.
Таксама зафіксавана па геалакацыі, што ўкраінскае войска за апошнія тыдні аднавіла кантроль над кірункамі на поўнач і паўночны ўсход ад Сум. Гэта адбылося на фоне зніжэння тэмпаў наступлення расейскіх войск у прымежнай зоне.
Пры гэтым расейскія войскі нядаўна пашырылі сваю прысутнасць на поўначы Сумскай вобласці. Геалакацыйныя відэаматэрыялы паказваюць, што яны занялі населены пункт Андрэеўку, які знаходзіцца на поўнач ад Сум, а таксама прасунуліся на паўднёвы ўсход ад Аляксееўкі, што на паўночным усходзе ад горада.
Некаторыя расейскія вайсковыя прапагандысты заяўляюць аб прасоўванні расейскіх войск ля Юнакоўкі (паўночна-ўсход ад Сум). Пры гэтым расейскія крыніцы сцвярджаюць, што ўкраінскія сілы правялі контратакі на поўнач ад Сум (у раёнах Аляксееўкі і Новамікалаеўкі), а таксама на паўночны ўсход ад абласнога цэнтра.
Удакладняецца, што расейскае акупацыйнае войска таксама прасунулася ля Тарэцка. Паводле геалакацыйных звестак, размешчаных 25 і 26 чэрвеня, яны дасягнулі поспехаў на поўнач ад самога горада, а таксама на паўночным захадзе ад Тарэцка.
Нягледзячы на спробы расейскіх сіл наступаць па некалькіх кірунках, пацвярджэнняў новых тэрытарыяльных поспехаў, за выключэннем вышэйпаказаных выпадкаў, не паступала, адзначаюць аналітыкі ISW.