Нідэрланды і Бельгія перадалі Украіне два судны
- 27.06.2025, 11:30
- 2,872

Яны будуць насіць імёны ўкраінскіх гарадоў.
Бельгійскі мінны тральшчык BNS Narcis і нідэрландскі Zr.Ms. Vlaardingen нядаўна былі перададзеныя Украіне.
Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінабароны Нідэрландаў.
Перадача адбылася раней падчас цырымоніі на бельгійскай вайскова-марской базе ў Зебругу. Аб гэтай падзеі паведамілі толькі зараз з меркаванняў аператыўнай бяспекі.
Судна Zr. Ms. Vlaardingen з гэтага часу будзе насіць імя ўкраінскага горада Мелітопаля. А напрыканцы 2025 года будзе перададзены таксама карабель Zr. Ms. Makkum - яго назавуць у гонар украінскага Генічэску. Абодва гэтыя гарады цяпер незаконна акупаваныя расейскім агрэсарам.