7 лiпеня 2025, панядзелак, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску запускаюць аўтобус з нязвыклым нумарам

У Менску запускаюць аўтобус з нязвыклым нумарам

Дагэтуль ў сталіцы такіх не было.

Аператар перавозак "Сталічны транспарт і сувязь" паведамляе, што ў Менску запускаюць новы аўтобусны маршрут. І ў яго нетыповы нумар, заўважыў партал Blizko.by.

«З мэтай забеспячэння транспартным абслугоўваннем прадпрыемстваў, размешчаных у раёне вул. Акадэміка Красіна, 201, з 1 ліпеня 2025 года штодня арганізуецца праца гарадскога аўтобуснага маршруту № 260 «Аўтастанцыя Аўтазаводская - Акадэміка Красіна», - паведамілі на прадпрыемстве.

Тут звяртае на сябе ўвагу нумар новага маршруту: 260.

Дагэтуль у гарадскіх аўтобусаў Менска не было такіх вялікіх нумароў, зазначае партал. Калі адкрыць расклад усіх гарадскіх аўтобусаў, там апошні нумар звычайных гарадскіх аўтобусаў — № 199С.

Яшчэ летам 2020-га ў Менску змянілі дыяпазон нумароў гарадскіх аўтобусаў за кошт прыгарадных. Да гэтага пад гарадскія аўтобусы былі зарэзерваваны нумары з 1 да 199, а 200-я былі аддадзеныя прыгарадным маршрутам.

Таму ў ліпені 2020 года Менгарвыканкам і Менскі аблвыканкам зрабілі змены ў сумеснай пастанове, якая дзейнічае з 2009-га. І цяпер для гарадскіх маршрутаў грамадскага транспарту вызвалены дыяпазон нумароў з 200- га па 299 -ы. Асноўныя прыгарадныя будуць пачынацца на 3** і 4**, сезонныя — на 8** (раней яны стаялі ў агульным радзе ). часовыя - на 9** (гэта маршруты, якія арганізоўваюць на пэўныя мерапрыемствы на некалькі дзён або на перыяды дарожна-будаўнічых прац) А з 2** цяпер будуць пачынацца гарадскія маршруты.

Такім чынам, праз пяць гадоў пасля пастановы ў Міенску з’явіўся гарадскі маршрут з нумарам у «двухсотым» масіве, прычым не № 201, а чамусьці адразу № 260.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках