7 лiпеня 2025, панядзелак, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прадаюць кватэру каля парку ўсяго за $38 тысяч

27
У Менску прадаюць кватэру каля парку ўсяго за $38 тысяч
Фота: realt.by

У чым каверза?

У Менску на таргі выставілі кватэру коштам на дзіва нізкім — усяго за 38 тысяч даляраў. Гэта звычайная аднапакаёвая кватэра ў шматпавярховіку, стан цалкам добры, знаходзіцца ў паркавай зоне каля Сляпянскай воднай сістэмы, піша realt.by. А ў чым тады каверза?

Фота: realt.by

Кватэра знаходзіцца на першым паверсе шматпавярховіка на вуліцы Тухачэўскага, 3. Насупраць - парк Чынгіза Айтматава і бераг Сляпянскай воднай сістэмы. Да станцыі метро «Партызанская» - 17 хвілін пешшу.

Кватэра аднапакаёвая, агульая плошча 32,1 м2. Планаванне простае: калідор, сумешчаны санвузел, кухня і спальня. Стан жылы,са звычайным рамонтам.

Фота: realt.by
Фота: realt.by
Фота: realt.by

Кватэра прадаецца на электроннай пляцоўцы «БелЮрЗабеспячэнне» з прычыны доўгу ўладальніка (іпатэка). Пачатковы кошт - 112 753 рублёў або 38 тысяч даляраў паводле курсу.

Але варта мець на ўвазе, што на гэтай жылплошчы зарэгістравана адразу 9 асоб, (тры з іх непаўнагадовыя).

Таргі адбудуцца 15 ліпеня 2025 г. у 9:00.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках