Рок-гурт Nazareth не прыедзе на фэст «кашалька» Лукашэнкі
10- 27.06.2025, 15:05
- 6,274

Вядомыя музыкі не прыедуць у Пружаны.
Шатландскі рок-гурт Nazareth не прыедзе на летні рок-фэст у Пружаны, які пройдзе 27-28 чэрвеня.
«Пасля столькіх выдатных канцэртаў у Беларусі за апошнія 25 гадоў нам асабліва цяжка аб'явіць пра сваю адмову ад удзелу ў фестывалі «Сонцастаянне» ў Пружанах. Абставіны, якія не залежаць ад нас, не дазволілі гурту выступіць сёлета. Але мы спадзяемся, што нам удасца арганізаваць выступ у 2026 годзе», - сказана ў «Фэйсбуку» гурта Nazareth.
Пры гэтым ні на сайце, ні на старонцы ў «Фэйсбуку» гурта нічога не сказана аб пераносе еўрапейскага тура. Сёння, 26 чэрвеня, гурт выступае на фестывалі ў Швайцарыі, а затым ляціць у Нарвегію, Эстонію, Латвію.
Нагадаем, open-air "Сонцастаянне" праводзіцца ў Пружанах другі год. Як высветліла «Бюро», да гэтага фестывалю датычны адзін з «кашалькоў» Лукашэнкі - бізнэсмэн Аляксандр Зайцаў.