УСУ ўзялі ў палон чарговага кітайскага салдата
11- 27.06.2025, 21:45
- 23,918

На допыце ён расказаў нязручную для РФ праўду.
Украінскія вайскоўцы ўзялі ў палон байца з Кітая, які ваяваў супраць Украіны на баку расейскіх акупацыйных войскаў. Пра гэта паведамляе Telegram-канал "Николаевский Ванек", які апублікаваў эксклюзіўныя дэталі допыту палоннага.
Паводле звестак канала, затрыманага клічуць Ван Ву, ён родам з горада Бенбу ў правінцыі Аньхой, КНР. Яму 24 гады, пазыўны ў расейскім войску «Шабля». Ван Ву праходзіў службу ў 102-м палку 150-й дывізіі ВС РФ.
Раней ён фігураваў у вядомым відэа з замежнымі наймітамі ў складзе гэтага палка. Большасць з іх ужо загінулі, а тыя нямногія, хто засталіся жывымі, альбо цяжка параненыя, альбо, як ён сам, здаліся ў палон украінскім вайскоўцам.
Са слоў Ван Ву, у Расею ён прыехаў, каб зарабіць грошы для сваіх бацькоў. Аднак падпісаў кантракт з Мінабароны РФ ва Уфе, разлічваючы на працу ў тыле, а не на перадавой.
Але амаль адразу пасля падпісання дакументаў яго накіравалі на лінію фронту ў Данбасе. Кітайскі вайсковец прызнаўся, што ваяваць зусім не хацеў.