15 жнiўня 2025, Пятніца, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзь выбег на ўзлётна-пасадачную паласу японскага аэрапорта

3
Мядзведзь выбег на ўзлётна-пасадачную паласу японскага аэрапорта

Прыйшлося адмяніць не менш за дзесяць рэйсаў.

Інцыдэнт адбыўся напярэдадні днём у аэрапорце японскай прэфектуры Ямагата. Чорны мядзведзь выбег з лесу, каб пабадзяцца па тэрыторыі ўзлётна-пасадачнай паласы. Звер настолькі ўмела хаваўся ад супрацоўнікаў аэрапорта, што авіядыспетчарам прыйшлося адмяніць як мінімум дзесяць рэйсаў, піша "Нож".

На кадрах з месца відаць, як аўто спрабуе прагнаць мядзведзя, адпужваючы яго мігцелкай. Дзікая жывёліна хутка схавалася, аднак, на думку кіраўніцтва, звер не сышоў далёка.

«Узважваючы сітуацыю, мы не можам зараз прымаць самалёты», - абвясціў супрацоўнік аэрапорта Ямагата Акіра Нагаі.

Сёння раніцай спецыялісты зноў агледзелі тэрыторыю аэрапорта, каб каб упэўніцца і аднавіць усе палёты.

«Улічваючы сітуацыю, мы не можам зараз прымаць самалёты», - абвясціў супрацоўнік аэрапорта Ямагата Акіра Нагаі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках