Мараторый на праверкі бізнэсу: Што паабяцаў Зяленскі
1- 27.06.2025, 19:25
- 1,562

Урад Украіны будзе пашыраць дзяржаўныя праграмы падтрымкі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў ураду ўвесці доўгі мараторый на праверкі бізнэсу.
Пра гэта паведамляе «РБК-Україна» са спасылкай на словы прэзідэнта Украіны, якія ён сказаў падчас «Форуму ўлады і бізнэсу: ад дыялогу і партнёрства».
«Я ўжо даручыў падрыхтаваць пастанову аб доўгім мараторыі на праверкі бізнэсу, так каб засцерагчы бізнэс ад любога націску, нядобрасумленных людзей на розных пасадах», – сказаў кіраўнік украінскай дзяржавы.
Ён дадаў, што дзяржава разумее, што менавіта эканамічны рост павінен напаўняць бюджэт, а «не проста націск і не проста выцісканне сродкаў з эканомікі».
Зяленскі заявіў, што ўрад будзе пашыраць дзяржаўныя праграмы падтрымкі ўкраінскага бізнэсу і вытворчасці.
Каментуючы заяву прэзідэнта Украіны, кіраўнік Федэрацыі працадаўцаў Украіны Дзмітрый Алейнік сказаў, што ў дадатак да мараторыю неабходна правесці аўдыт крымінальных вытворчасцяў, якія адкрытыя супраць бізнэсу, унесці неабходныя змены ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс.