12 лiпеня 2025, Субота, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафтавы ўдар па Крамлі: АПЕК+ рыхтуецца да новага скачка здабычы

Нафтавы ўдар па Крамлі: АПЕК+ рыхтуецца да новага скачка здабычы

Гэта можа прывесці да далейшага падзення коштаў.

АПЕК+ можа зноў павялічыць здабычу нафты на 411 тысячаў бараляў за дзень ужо ў жніўні. Серыя «звышнарматыўных» прыбавак будзе прадоўжаная, нягледзячы на слабы попыт і нестабільнасць на рынку.

Пра гэта паведамляе Bloomberg (пераклад – dialog.ua), спасылаючыся на звесткі крыніцаў.

На пасяджэнні 6 ліпеня краіны альянсу абмяркуюць пытанне павелічэння здабычы, і большасць ключавых удзельнікаў гатовыя падтрымаць яго.

Саудаўская Аравія, галоўная ініцыятарка гэтай палітыкі, імкнецца вярнуць сабе дзель рынку. Нягледзячы на рызыкі, Эр-Рыяд настойвае на такой агрэсіўнай тактыцы.

Аднак такі актыўны рост здабычы выклікае непакой у Крамлі. Для Расеі, чый бюджэт у значнай ступені залежыць ад экспартнай выручкі ад продажу нафты, зніжэнне сусветных коштаў сыравіны – сур'ёзны ўдар. Беручы да ўвагі заходнія санкцыі, абмежаванні на экспарт тэхналогій і замарожаныя актывы, менавіта прыбыткі ад нафты і газу застаюцца галоўнай крыніцай валюты для Масквы.

Аналітыкі падкрэсліваюць: танная нафта пазбаўляе Расею крытычна важнай фінансавай падушкі. Кожны даляр, на які зніжаецца кошт бараля, азначае для бюджэту РФ мільярды рублёў недаатрыманай выручкі. Ва ўмовах вайны супраць Украіны і велізарных ваенных выдаткаў такі ўдар па прыбытковай частцы бюджэту становіцца асабліва балючым.

Між тым Масква ўсё ж пачала мяняць рыторыку. Калі раней Расея настойвала на асцярожнасці, то цяпер Крэмль дэманструе гатоўнасць ісці ў фарватары агульнага курсу. Дыктатар РФ Пуцін заявіў, што ўсе павелічэнні здабычы праходзяць у рамках раней дасягнутых дамоўленасцяў і «закліканы пакрыць рост летняга попыту».

Тым не менш эканамічная рэальнасць такая, што цяперашнія коштавыя ваганні гуляюць не на карысць Расеі. На фоне геапалітычнай ізаляцыі, спробы канкураваць з нафтавымі гігантамі Блізкага Усходу – загадзя стратная стратэгія.

Наступнае паседжанне АПЕК+ можа канчаткова пацвердзіць новы баланс сілаў на глабальным рынку нафты – баланс, у якім у Расеі ўсё менш вагароў уплыву.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках