14 лiпеня 2025, панядзелак, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША спынілі ўсе гандлёвыя перамовы з Канадай

14
ЗША спынілі ўсе гандлёвыя перамовы з Канадай

Трамп раскрыў прычыну.

ЗША абвясцілі пра неадкладнае спыненне ўсіх гандлёвых перамоваў з Канадай і прыгразілі ўвядзеннем новых мытаў.

Пра гэта заявіў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп у сацсетцы Truth Social.

– Мы толькі што атрымалі інфармацыю, што Канада, краіна, з якой вельмі складана весці гандаль, сярод іншага таму, што яна цягам многіх гадоў спаганяла з нашых фермераў мыты памерам да 400% на малочныя прадукты, толькі што абвясціла пра ўвядзенне падатку на лічбавыя паслугі для амерыканскіх тэхналагічных кампаній, што з'яўляецца прамым і адкрытым нападам на нашу краіну, – заявіў Трамп.

На ягоную думку, канадцы «капіююць Еўрапейскі Звяз», які зрабіў гэтак сама і цяпер таксама вядзе перамовы з ЗША.

– Беручы да ўвагі гэты абуральны падатак, мы гэтым прыпыняем усе перамовы пра гандаль з Канадай, што пачынае дзеянне неадкладна. Мы паведамім Канадзе пра мыту, якую яна будзе плаціць за вядзенне бізнэсу са Злучанымі Штатамі Амерыкі цягам наступных сямі дзён. Дзякуй за ўвагу да гэтага пытання! – падсумаваў ён.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках