15 лiпеня 2025, aўторак, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У інтэрнаце Берасця пасялілі блізу 100 мігрантаў з Непала

14
У інтэрнаце Берасця пасялілі блізу 100 мігрантаў з Непала

Яны нібыта працуюць на «Санта Брэмар».

Чатырох працоўных мігрантаў з Непала, якія месяц не з'яўляліся на працы, прымусова вышлюць з Беларусі за парушэнне правілаў знаходжання ў краіне, паведамілі ў МУС.

Пастанова пра высылку замежнікаў была абвешчаная на сустрэчы інспектаркі ў грамадзянстве і міграцыі АГіМ Ленінскага РАУС Берасця Настассі Водчыц з працоўнымі ТАА «Санта Брэмар». На мерапрыемства былі запрошаныя блізу 100 грамадзянаў Непала, якія «прыехалі ў нашу краіну жыць і працаваць», а таксама супрацоўнікі аддзела кадраў берасцейскага прадпрыемства.

«У іх прысутнасці праведзеная працэдура высылкі (у прымусовым парадку) чацвярых іх (непальцаў. – Заўвага. рэд.) суайчыннікаў», – паведамілі ў МУС.

Ва ўстанове дадалі, што замежнікаў выслалі з краіны за тое, што яны не выходзілі на працу цягам месяца без уважлівай прычыны.

Таксама інспектарка АГіМ расказала прысутным пра іншыя выпадкі высылкі іх калег, якія адбыліся ў кампаніі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках