19 верасня 2025, Пятніца, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ разграмілі дзве буйныя калоны РФ пад Канстанцінаўкай

1
УСУ разграмілі дзве буйныя калоны РФ пад Канстанцінаўкай

Спроба штурму павярнулася для акупантаў грандыёзнай паразай.

Спроба расейскіх акупантаў прарвацца бліжэй да Канстанцінаўкі з поўдня стала грандыёзным разгромам.

Сілы абароны Украіны знішчылі дзве буйныя механізаваныя калоны ворага ў раёне вёскі Аляксандра-Калінава.

Пра гэта расказаў блізкі да Мінабароны Расеі Z-блогер Юрый Падаляка, паведамляе Dialog.UA.

«Нашы войскі – 150-я мотастралковая дывізія, – з упартасцю (...) спрабуюць прарвацца да Аляксандра-Калінава, былі дзве вельмі магутныя спробы зайсці механізаванымі калонамі. Але, на жаль, гэтыя калоны былі спаленыя», – расказаў крамлёўскі прапагандыст.

Ён канстатаваў, што камандаванне УС РФ прадаўжае выкарыстоўваць тактыку «мясных штурмаў», кідаючы ўласных салдатаў на забой.

«Відавочны вынік – іх (штурмавікоў УС РФ – рэд.) проста абнуляюць яшчэ на падыходзе. Акрамя вялікіх бессэнсоўных стратаў мы нічога не атрымліваем», – паскардзіўся Падаляка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках