21 жнiўня 2025, Чацвер, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда прыехаў у Кіеў з развітальным візітам

2
Анджэй Дуда прыехаў у Кіеў з развітальным візітам

Прэзідэнт Польшчы прыбыў у сімвалічную дату.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў Дзень Канстытуцыі Украіны, 28 чэрвеня, прыехаў у Кіеў. Гэта ягоны развітальны візіт.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на міністра замежных справаў Украіны Андрэя Сібігу ў X (Twitter).

Кіраўнік МЗС Украіны сустрэў Дуду на Цэнтральным чыгуначным вакзале ў Кіеве раніцай 28 чэрвеня.

«Прэзідэнт Дуда стаяў побач з Украінай у самыя цяжкія часы поўнамаштабнай расейскай агрэсіі. Мы ўдзячныя яму і ўсім палякам, якія прадэманстравалі сапраўдную салідарнасць з Украінай», – адзначыў Сібіга.

Анджэй Дуда прыехаў ва Украіну ў сімвалічную дату – Дзень Канстытуцыі. Ён сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Варта адзначыць, што гэта, хутчэй за ўсё, развітальны візіт Анджэя Дуды ва Украіну. У жніўні ён пакіне пасаду прэзідэнта Польшчы.

У пачатку чэрвеня Уладзімір Зяленскі запрасіў Анджэя Дуду ва Украіну да заканчэння ягоных паўнамоцтваў. Той пацвердзіў, што прыедзе з развітальным візітам.

Анджэй Дуда займаў пасаду прэзідэнта Польшчы з 2015 года. Ён быў прэзідэнтам два тэрміны запар. Пераемнікам Дуды на пасадзе прэзідэнта Польшчы стане Караль Наўроцкі. Ён павінен заступіць на пасаду 6 жніўня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках