На поўдні Беларусі заўважылі сапраўднае тарнада
- 28.06.2025, 11:45
- 3,234

Паляўнічыя на стыхію паказалі відэа.
У Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці быў зафіксаваны тарнада. Метэаз’яву 27 ліпеня заўважылі і знялі на відэа паляўнічыя на штормы. Як паведамляе тэлеграм-канал «Метеовайб», значнай шкоды тарнада не прычыніў, але спалохаў кіроўцу і паламаў галіны дрэваў.
Тарнада з'явіўся ў небе каля аграгарадка Людзяневічы (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці) 27 чэрвеня. Ён утварыўся праз моцныя зрухі ветру і высокую вільготнасць, піша Метэавайб.
«Гэта быў менавіта смерч, а не пыльная віхура – не блытайце. Дыяметр варонкі складаў максімум некалькі дзясяткаў метраў, “тарнада” прычыніла невялікую шкоду некалькім дрэўцам і напалохала аднаго кіроўцу», – паведамляе тэлерам-канал «Метэавайб».
Паляўнічыя на стыхію штормы смерч на відэа.
Нагадаем, на раніцу і дзень суботы, 28 чэрвеня, у Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Чакаюцца навальніцы і прыкладна «роўная» тэмпература ў раёне 20–25 градусаў цяпла. У многіх раёнах будзе дзьмуць моцны паўночна-заходні вецер парывамі 15–20 м/с. У дзённы час у Мннску парывы дасягнуць 15–18 м/с.
Змяненні прахалоднага для лета і дажджлівага надвор'я чакаюцца да пачатку ліпеня.