З Беларусі паказальна выслалі чацвярых непальцаў
6- 28.06.2025, 11:57
- 7,532

Яны працавалі на «Санта Брэмар».
З Беларусі выслалі чацвярых грамадзянаў Непала, якія працавалі на «Санта Брэмар», прычым выслалі паказальна.
Як паведамляе УУС Берасцейскага аблвыканкама, у фае інтэрната для супрацоўнікаў прадпрыемства сабралі блізу 100 грамадзянаў Непала. Працэдура дэпартацыі адбывалася ў іх прысутнасці.
Паводле словаў інспектаркі ў грамадзянстве і міграцыі АГІМ Ленінскага РАУС Берасця Настассі Водчыц, непальцы парушылі правілы знаходжання ў Беларусі – якія менавіта, не ўдакладняецца. Каб такога не паўтаралася, з імі правялі «прафілактычную гутарку».
