У Менску больш за чвэрць арганізацый — стратныя
3- 28.06.2025, 16:55
- 3,132

У Менскай вобласці — амаль кожнае пятае.
Паводле вынікаў студзеня — красавіка 2025 года стратнымі былі 20% усіх арганізацый Беларусі (без уліку суб'ектаў малога прадпрымальніцтва), вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу афіцыйных звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
За аналагічны перыяд 2024-га іх доля складала 15,7 працэнта (+4,3 працэнтнага пункта).
У першай трэці 2025 года найбольш стратных арганізацый было ў Менску і Менскай вобласці — у гадавым вымярэнні рост на 6,5 п.п.
Далей ідуць Берасцейская вобласць - рост на 5,6 п.п. (з 12,5 працэнта да 18,1 працэнта), Магілёўская - на 1,6 п.п. 15,2%).
Толькі ў Гарадзенскай вобласці паказчык стратных арганізацый знізіўся - на 0,3 п.п.