Портнікаў «перасцярог» Пуціна ад кроку, на які ён амаль наважыўся
- 28.06.2025, 17:06
- 21,592

«Гэта вельмі небяспечна».
Вядомы ўкраінскі публіцыст Віталь Портнікаў выказаў меркаванне, што кіраўнік Крамля Пуцін напалоханы рашучасцю прэзідэнта ЗША Дональда Трампа/B> ў пытанні дапамогі Ізраілю шляхам разгрому ядравых аб'ектаў Ірана.
Такога роду жэст аднаго з ключавых "гульцоў" NATO паказвае на тое, што 5 артыкул статута Альянсу дзейнічае, а значыць Расеі небяспечна нападаць на адну з краін-сябраў вайсковага блока.
Меркаванне Віталя Портнікава можна даведацца з яго інтэрв'ю для канала «И грянул Грэм» на YouTube, піша dialog.ua.
- Я думаю, што пасля саміту NATO ў Гаазе і канстатацыі прыярытэтнасці 5 артыкула, гэтая пагроза зменшылася, чым яшчэ нядаўна можна было казаць, таму што Пуцін гатовы быў бы правяраць 5 артыкул NATO на трываласць, калі б ЗША двухсэнсоўна выказваліся што да свайго адказу на такога кшталту праверку, а паколькі ёсць зусім недвухсэнсоўны адказ. і падтрымка Трампам непахіснасці 5 артыкула стварае дастаткова сур'ёзныя рызыкі. Прынамсі, калі б я быў дарадцам аднаго са сталых чальцоў Рады бяспекі РФ, я бы ім катэгарычна не раіў дурыць, - выказаў свой пункт гледжання публіцыст.