«Сітуацыя ў Лукашэнкі яшчэ горшая, чым меркавалася»
14- 28.06.2025, 17:29
- 39,426

Дыктатар замітусіўся.
Сітуацыя ў Сіняпальцага на расейскім трэку аказалася больш складаная, чым мы ацэньвалі, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».
Спробы прадаць "адмову ад сыходу на Захад" не зацікавілі Пуціна настолькі, што нават сустрэчы як такой не было.
Тэмы, якія Сіняпалы мог паспрабаваць «прадаць» - тавар заляжалы і ўжо некалькі разоў выкарыстаны. Тым больш не патрэбны ў існай сітуацыі нікому.
На наступным тыдні чакаюцца клапатлівыя дзеянні на іншых вектарах. На заходнім, які зараз з'яўляецца, увогуле, амерыканскім, трэба ісці на далейшыя саступкі, каб кантакты не перапыніліся і не выглядалі як разавая акцыя. Аднак такая мітусня можа выклікаць толькі раздражненне, а не напружанне ў Маскве. Усім відавочна, што нікуды з расейскай арбіты Сіняпальцы не паляціць. Так, і ЗША не ставяць перад сабой такой задачы. А, значыць, навошта нервавацца па дробязях.
Рэжым нікому не патрэбны.