УСУ ўзялі на ўзбраенне "Мураша" з уражлівымі характарыстыкамі
- 28.06.2025, 17:50
- 6,822

Мураш, улічваючы свае габарыты, адзін з лідараў па грузападымальнасці.
Міністэрства абароны Украіны дапусціла да эксплуатацыі ва Узброеных сілах Украіны (УСУ) айчынны беспілотны наземны комплекс «Мураш».
Пра гэта паведамілі ва ўкраінскім Галоўным упраўленні забеспячэння суправаджэння жыццёвага цыкла ўзбраення і вайсковай тэхнікі. Там распавялі, што «Мураш» - гусенічны рабатызаваны комплекс, прызначаны для падтрымкі падраздзяленняў у складаных умовах, пад агнём ворага і на замінаваных участках фронту.
У Мінабароны дадалі, што «Мураш», улічваючы свае габарыты, адзін з лідараў па грузападымальнасці - ён здольны перавозіць больш за паўтоны вагі на дзясяткі кіламетраў.
- Розныя каналы кіравання дазваляюць выкарыстоўваць комплекс у зоне працы варожых сродкаў радыёэлектроннай барацьбы. Хадавыя асаблівасці гэтага комплексу дазваляюць рухацца па мясцовасці са складаным рэльефам і пераадольваць невялікія брады, - гаворыцца ў паведамленні.
