21 жнiўня 2025, Чацвер, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне выступілі за еўрапейскі «ядравы парасон»

1
У Нямеччыне выступілі за еўрапейскі «ядравы парасон»

Што прапануе Бэрлін?

Нямеччына можа атрымаць доступ да ядравых боепрыпасаў Францыі і Вялікай Брытаніі ў рамках стварэння агульнаеўрапейскага "ядравага парасона". Або заняць галоўную ролю ў распрацоўцы новай еўрапейскай ядравай зброі.

Пра гэта заявіў старшыня фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу Енс Шпан, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Welt.

- Еўропа павінна стаць здольнай да стрымлівання. Для гэтага, між іншым, амерыканскія атамныя бомбы размешчаныя ў Нямеччыне. Але гэтага недастаткова ў доўгатэрміновай перспектыве, - сказаў ён журналістам.

Па меркаванні Шпана, на шляхі сумеснага выкарыстання ядравай зброі ёсць перашкоды. Напрыклад, наўрад ці Францыя пагодзіцца перадаваць Нямеччыне доступ да сваёй ядравай зброі.

Таму, зазначыў палітык, можна распрацаваць сістэму перадачы кантролю над еўрапейскай ядравай зброяй сябрам NATO па выпадковым прынцыпе. Гэта дазволіць пакінуць патэнцыйнага ворага Еўропы ў неразуменні што да таго, хто менавіта можа нанесці яму ядравы ўдар.

Яшчэ адзін варыянт - распрацаваць новую агульнаеўрапейскую ядравую зброю, якая будзе належаць усім еўрапейскім краінам-сябрам Альянсу. Нямеччына, адзначыў Шпан, павінна заняць у гэтым працэсе лідзіруючую ролю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках