Сырскі расказаў аб новым напрамку баёў на фронце ва Украіне
1- 28.06.2025, 21:05
- 4,024

Гетман УСУ здзейсніў працоўную паездку ў падраздзяленні, якія трымаюць абарону на Данеччыне.
У Данецкай вобласці працягваюцца жорсткія баі адразу ў некалькіх сектарах. Між іншым на новым - Дабрапольскім кірунку.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву гетмана УСУ Аляксандра Сырскага.
- Яшчэ адзін дзень у працоўнай паездцы ў падраздзяленні, якія трымаюць абарону ў Данецкай вобласці. Украінскія байцы штодня адбіваюць шалёныя атакі акупантаў на Навапаўлаўскім, Пакроўскім, Краматорскім, Тарэцкім кірунку, - адзначыў Сырскі.
У той жа час галоўнакамандуючы паведаміў, што працягваюцца баі на новым кірунку - Дабрапольскім.
У той жа час ён расказаў, што яшчэ на мінулым тыдні, паблізу Ябланаўкі, вораг учыніў магутную атаку з выкарыстаннем 24 адзінак бронетэхнікі. Але ўкраінскія вайскоўцы спынілі гэтае нашэсце, знішчыўшы:
- вялікую колькасць асабовага складу расейцаў,
- 20 бронемашын.
Сырскі заслухаў справаздачы аб сітуацыі на фронце
- Заслухаў справаздачы камандзіраў на месцах - новаствораны вайсковы корпус, механізаваныя брыгады, штурмавікі, марпехі. Аддаў неабходныя распараджэнні ў забеспячэнні абароны і яе найлепшай арганізацыі, - паведаміў гетман.
Ён адзначыў, што неабходна ўзмацненне ўкраінскіх войскаў падрыхтаваным асабовым складам і своечасовыя, правільныя кіраўнічыя рашэнні.
- Падкрэсліў, што важна ўтрымаць поўную кіравальнасць войскамі, дзейснасць падраздзяленняў у працэсе ўвасаблення корпуснай рэформы, калі кіраванне вайсковых карпусоў прымаюць у сектарах пэўныя камплекты войскаў, - адзначыў ён.
У той жа час Сырскі выказаў падзяку ўкраінскім воінам за смеласць, самаахвярнасць і адчувальныя вынікі ў абясшкоджванні акупантаў.