12 лiпеня 2025, Субота, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку прынізілі проста ў Менску

21
Лукашэнку прынізілі проста ў Менску

Пуцін паказаў, хто «ў доме гаспадар».

Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч на «Радыё Свабода» распавёў пра саміт Еўразійскага эканамічнага саюза, які праходзіў у Менску.

Валерый Карбалевіч звярнуў увагу на тое, што не адбыліся двухбаковыя перамовы паміж Уладзімірам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам - што вельмі паказальна.

- Як Лукашэнка ні імкнуўся, выкарыстоўваючы статус «гаспадара форума», гуляць першую скрыпку, давесці гэтую лінію да канца не ўдалося, - адзначае палітычны аглядальнік. - Напрыканцы Уладзімір Пуцін паказаў, хто ў доме гаспадар.

Проста ў Палацы Незалежнасці ён правёў прэс-канферэнцыю нібыта аб выніках саміту, але гаварыў там пра свае справы, замежную палітыку Расеі і дачыненні з Захадам, ЗША, Украінай.

Гэта значыць, у чым парадокс: лагічна было б, каб да журналістаў выйшлі кіраўнікі ўсіх краін-сябраў Еўразійскай саюза дзеля падвядзення вынікаў саміту. А калі ўжо эканомілі час, то зноў жа паводле пратаколаў і палітэсу падвесці высновы павінен быў бы «гаспадар саміту» — ён жа старшынюе зараз у «саюзе», то бок Лукашэнка.

Але не - Пуцін усіх адхіліў і ў беларускім Палацы Незалежнасці павёў сябе як паўнапраўны гаспадар. Ён правёў у рэзідэнцыі Лукашэнкі прэсавую канфэрэнцыю без прысутнасці апошняга. І гэты сюжэт вельмі паказальны.

Звяртае на сябе ўвагу і тое, што ў Менск не прыехаў прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян - праз асабісты канфлікт з Лукашэнкам, бо ён мяркуе, што ў канфлікце Арменіі з Азербайджанам дыктатар падтрымліваў Азербайджан. Гэта таксама вельмі яскравы паказчык, які кажа пра тыя працэсы, якія адбываюцца ў Еўразійскім саюзе.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках