13 лiпеня 2025, Нядзеля, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Летні наступ Расеі правальваецца

1
The Telegraph: Летні наступ Расеі правальваецца

Заяўлены прарыў абарочваецца фіяска.

Летні наступ Расеі ва Украіне доўжыцца ўсяго некалькі тыдняў, дэманструючы пры гэтым рэкордную колькасць атак на некалькіх франтах, аднак ён ужо цярпіць няўдачу, піша

The Telegraph.

У матэрыяле адзначаецца, што фронт, уздоўж якога ідзе расейскі наступ, распасціраецца ад паўночных прымежных раёнаў Сумскай і Харкаўскай абласцей да ліній фронту ў Данецку і Днепрапятроўску, куды расейскія войскі спрабуюць прарвацца ўпершыню.

«Масква правяла зімовыя месяцы, нарошчваючы чалавечыя рэсурсы, удасканальваючы тактыку і паляпшаючы каардынацыю ракетных удараў і ўдараў беспілотнікаў. Спачатку былі прыкметы таго, што гэта акупіцца», - пішуць журналісты.

З іх слоў, у траўні расейскія войскі прасоўваліся самымі хуткімі тэмпамі з лістапада мінулага года, захопліваючы прыблізна, паводле звестак DeepState, 5,5 квадратнай мілі за дзень - удвая больш, чым у красавіку. Пры гэтым, гаворыцца, стабільныя поспехі расейскага войска назіраюцца ў Данецкай вобласці, асабліва паміж Пакроўскам і Канстанцінаўкай - дзвюма ключавымі цэлямі Масквы. Але «праз некалькі тыдняў пасля пачатку кампаніі імпульс згасае».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках