Рэжым Лукашэнкі пастаўляе М'янме сістэмы СПА і навучае персанал.
12- 29.06.2025, 16:53
- 12,220

Грошы возяць самалётамі.
Беларусь пастаўляе М'янме сістэмы СПА і навучае персанал. Аплата - гатоўкай, а грошы возяць самалётамі. Пра гэта сведчаць перапіскі і дакументы, якія атрымала праваабарончая ініцыятыва Justice For Myanmar, перадае "Еўрарадыё".
Згодна са звесткамі службовай перапіскі, Беларусь перадала узброеным сілам М’янмы кастамізаваную сістэму аператыўнага камандавання СПА, вядомую як MADOC. Таксама згадваюцца пастаўкі радыёлакацыйнай сістэмы V3D (меркавана, "Усход 3D") і комплексу GMS-II – верагодна, мадэрнізаванай версіі савецкай сістэмы "Квадрат-М".
Кантракты на гэтыя пастаўкі падпісаны ў 2019 і 2021 гадах. У студзені 2022 года «Белспецзнештэхніка» накіравала на адрас Міністэрства абароны М’янмы напамін аб аплаце замоўленых тавараў. У лісце змяшчаецца прапанова разлічыцца гатоўкай і накіраваць у Найп'іда беларускі самалёт для атрымання сродкаў. Таксама згадваецца, што так разлічваліся і раней.