11 лiпеня 2025, Пятніца, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына і Ізраіль дамовіліся стварыць уласны «кіберкупал»

2
Нямеччына і Ізраіль дамовіліся стварыць уласны «кіберкупал»

Падрабязнасці.

Нямеччына і Ізраіль у рамках паглыблення абароннага супрацоўніцтва хочаць стварыць так званы "кіберкупал". Гэта дазволіць абедзвюм краінам эфектыўна і скаардынавана абараняцца ад кіберпагроз.

Пра гэта напісала інфармацыйнае агенцтва Reuters са спасылкай на заяву міністра ўнутраных спраў Нямеччыны Александэра Добрындта.

Паглыбленне супрацоўніцтва паміж выведвальнымі і службамі бяспекі дзвюх краін прадугледжвае таксама стварэнне сумеснага нямецка-ізраільскага цэнтра кібердаследаванняў.

“Адной толькі вайсковай абароны недастаткова для пераломнага моманту ў бяспецы. Значнае абнаўленне цывільнай абароны таксама з'яўляецца важным для ўмацавання нашых агульных абаронных магчымасцяў”, - сказаў Добрындт падчас візіту ў Ізраіль.

Добрынддт, нядаўна прызначаны міністрам ва ўрадзе канцлера Фрыдрыха Мерца, акрэсліў план з пяці пунктаў, які павінен прывесці да стварэння так званага "кіберкупала". Яго працу будуць забяспечваць кіберпадраздзяленні бяспекі Нямеччыны і Ізраілю.

Нямеччына - адзін з бліжэйшых хаўруснікаў Ізраіля ў Еўропе. Берлін імкнецца выкарыстоўваць абаронны вопыт Ізраіля, паколькі нямецкі ваенны патэнцыял зараз актыўна нарошчваецца, улічваючы пагрозы з боку РФ і Кітая.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках