Трамп: У нас ёсць пакупнік на TikTok
5- 29.06.2025, 19:09
- 3,314

Прэзідэнт ЗША паведаміў, што сацсетку купіць група «вельмі заможных людзей».
ЗША знайшлі пакупніка на амерыканскае падраздзяленне кітайскай сацсеткі TikTok, бліжэйшыя два тыдні будзе вядома, хто гэта, паведаміў прэзідэнт краіны Дональд Трамп у інтэрв'ю Fox News.
«Дарэчы, у нас ёсць пакупнік на TikTok. Я думаю, што мне, верагодна, спатрэбіцца адабрэнне Кітая, і мяркую, што прэзідэнт Сі [Цзіньпін] яго дасць», - сказаў ён.
Гэта група «вельмі заможных людзей», дадаў Трамп.
Вашынгтон настойвае, каб кітайская ByteDance прадала амерыканскае падраздзяленне уласнікам з ЗША, бо ўлады лічаць збор звестак пра карыстач TikTok у краіне пагрозай нацыянальнай бяспецы. Кампанія абяцала, што не будзе перадаваць іх кітайскаму ўраду, нават калі Пекін запатрабуе гэтага.
17 студзеня Вярхоўны суд ЗША прызнаў законнай забарону ў краіне гэтага відэапрыкладання, што прывяло да яго блакіроўкі. Але «выратаваў» TikTok Трамп, даўшы адтэрміноўку для ўгоды. 18 чэрвеня ён чарговы раз падоўжыў тэрмін для продажу. Пагрозу для ўгоды стварыла гандлёвая вайна ЗША і Кітая.