У Бярэсці кіроўцы зладзілі корак на ажыўленым праспекце, каб выратаваць кацяня.
6- 29.06.2025, 19:40
- 3,760

Відэафакт.
Берасцейскія кіроўцы зладзілі корак на ажыўленым праспекце, каб выратаваць кацяняці, паведаміў тэлеграм-канал «#1рэгіён» Берасцейскага аблвыканкама.
Так, у папулярнай сацсетцы ТікТок завірусілася відэа, як у Бярэсці кіроўцы ратуюць кацяня. Відэа паглядзела больш за 2,6 мільёна чалавек і пракаментавалі сотні карыстальнікаў.
У тэлеграм-канале аблвыканкама паведамілі, што інцыдэнт адбыўся на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. У пятніцу, 27 чэрвеня, кацяня выбегла на ажыўленую частку праспекта, а кіроўцы спынілі плынь, каб выратаваць пухнаціка.
Відэа зрабіла выпадковая міначка. У роліку відаць, як спалоханае кацяня спачатку ўцякло пад тралейбус, але і кіроўца гарадскога транспарту паўдзельнічаў у выратаванні, не крануўся, пакуль кацяня не выратавалі.
- Кіроўца машыны забраў яго сабе ў машыну, уся сям'я з'ехала дадому з кацянём, - пракаментавала відэа аўтар роліка.
Каментатары ў TikTok пазітыўна адрэагавалі на відэа, казалі пра чалавечнасць і «героя нашага дня».