9 лiпеня 2025, Серада, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters паведаміў пра знікненне ў Іране 400 кг узбагачанага ўрану

Reuters паведаміў пра знікненне ў Іране 400 кг узбагачанага ўрану

Іран мог вывезці большую частку ўрану з Форда за некалькі дзён да атакі ЗША.

Амерыканскія і ізраільскія атакі на іранскія ядзерныя аб'екты стварылі для інспектараў Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) галаваломку, зараз ім трэба будзе высветліць,ці былі запасы ўзбагачанага ўрану пахаваныя пад заваламі або Тэгерану ўдалося іх схаваць, піша Reuters.

Агенцтва пагаварыла больш чым з дзясяткам дзейных і былых службовых асоб, якія ўдзельнічалі ў праграме стрымлівання ядзернай праграмы Ірана. Яны не выключылі, што бамбардзіроўкі Ізраіля і ЗША маглі стаць для Ірана "ідэальным прыкрыццём" для ўтойвання яго запасаў урану. Кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі казаў, што пасля ўдараў эксперты пазбавіліся магчымасці адсочваць іранскі ўзбагачаны ўран. Усяго, паводле яго ацэнак, Іран мог перамясціць амаль 400 кг узбагачанага да 60% урану.

Любыя спробы МАГАТЭ адсачыць іранскі ўзбагачаны ўран будуць складанымі, канстатуе Reuters. Былы галоўны інспектар МАГАТЭ Олі Хейнанен, які кіраваў інспекцыямі агенцтва ядзерных аб'ектаў, у прыватнасці, у Іране, мяркуе, што трэба будзе атрымаць узоры з пашкоджаных будынкаў, а таксама сабраць пробы аб'ектаў навакольнага асяроддзя. Усё гэта запатрабуе значнага часу, зазначыў ён. “Некаторыя матэрыялы могуць быць недаступныя, бо знаходзяцца пад заваламі або былі страчаныя падчас бамбаванняў”, - растлумачыў Хейнанен.

Разам з тым ёсць падставы меркаваць, што Іран мог вывезці большую частку ўзбагачанага ўрану з Форда яшчэ за некалькі дзён да атакі, піша Reuters. Аналагічную інфармацыю раней прадставіла The Washington Post са спасылкай на старэйшага аналітыка спадарожнікавай кампаніі Maxar. Газета адзначала, што за два дні да таго, як ЗША нанеслі ўдары па трох іранскіх ядзерных аб'ектах, спадарожнікі зафіксавалі на здымках "незвычайную актыўнасць грузавікоў і транспартных сродкаў" у раёне аб'екта ў Форда.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках