Экс-брамнік зборнай Беларусі Туміловіч знайшоў працу ў Ізраілі
- 29.06.2025, 20:26
- 1,856

Беларус узначаліў пляжны футбольны клуб "Рош-ха-Аін".
Экс-брамнік зборнай Беларусі ў футболе Генадзь Туміловіч узначаліў пляжны футбольны клуб "Рош-ха-Аін" з Ізраіля.
Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале "Злы Туміловіч", які вядзе сам былы футбаліст.
Да гэтага Туміловіч быў вядомы па працы з «Крышталем» з расейскага Д1. Яго новы клуб, «Рош-ха-Аін», заняў 5-е месца ў апошнім розыгрышы пляжнага Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў.