7 лiпеня 2025, панядзелак, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна сінхранізавала з ЕЗ два пакеты санкцый супраць Расеі

2
Украіна сінхранізавала з ЕЗ два пакеты санкцый супраць Расеі

Пра гэта паведаміў Зяленскі.

Украіна сінхранізавала 13-ы і 14-ы пакеты санкцый ЕЗ супраць Расееі. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас вячэрняга відэазвароту ў нядзелю, 29 чэрвеня.

«Нашыя інстытуты пачалі выконваць рашэнне СНБА ў сінхранізацыі еўрапейскіх і ўкраінскіх санкцыяў. Поўнасцю сінхранізаваны 13-ы і 14-ы пакеты санкцый ЕЗ. Цяпер гэта таксама будуць на 100% санкцыі Ўкраіны. Сёння я зацвердзіў гэта», - сказаў Зяленскі.

Акрамя гэтага, паводле слоў прэзідэнта, Украіна поўнасцю сінхранізуе еўрапейскія санкцыі супраць Ірана.

«Мы працягнем гэтую працу па сінхранізацыі. Я чакаю ад усіх нашых інстытутаў у дзяржаве хуткага дзеяння. Цяпер санкцыі павінны быць адным з ключавых прыярытэтаў. Санкцыі свету супраць Расеі - гэта тое, што рэальна абмяжоўвае расейскія стратэгічныя магчымасці развіцця, іх патэнцыял», - падкрэсліў Зяленскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках