10 лiпеня 2025, Чацвер, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай паказаў "загадкавы тып" ракеты для пашкоджання электрасетак.

15
Кітай паказаў "загадкавы тып" ракеты для пашкоджання электрасетак.

Што вядома.

На кітайскім дзяржтэлебачанні CCTV паказалі анімаваны ролік пра новы від зброі, які здольны пашкодзіць электрастанцыі да "поўнага адключэння электрычнасці" на пэўнай тэрыторыі, перадае South China Morning Post.

CCTV у відэа спасылаецца на звесткі дзяржаўнай Кітайскай карпарацыі аэракасмічнай навукі і тэхнікі, падрадчыка Мінабароны краіны.

На кадрах паказана, як ракету запускаюць з наземнай устаноўкі, з яе выпадаюць 90 цыліндрычных суббоепрыпасаў, якія пры ўдары аб паверхню выбухаюць. У паветра трапляюць тонкія хімічна апрацаваныя вугляродныя ніткі, прызначаныя для кароткага замыкання высакавольтных энэргасістэм.

CCTV паведамляе, што з дапамогай такога набою можна выклікаць маштабныя адключэнні электраэнэргіі на плошчы не менш за 10 тыс. кв. м.

Газета мяркуе, што гаворыцца пра новы тып графітавай бомбы. CCTV не называе від зброі, стадыі яе распрацоўкі ці вытворчасці і іншых падрабязнасцяў, а толькі апісвае як «загадкавы тып айчыннай ракеты».

Ідэі пра пашкоджанне электрасетак супраціўніка падчас баявых дзеянняў - дзясяткі гадоў. Падчас Другой святовай вайны ангельцы ўжывалі тэхналогію спуску аэрастатаў з падвешанымі да іх сталёвымі тросамі на тэрыторыі Нямеччыны для замыкання правадоў ЛЭП. Пазней ЗША распрацавалі снарад BLU-114/B цыліндрычнай формы

са шпулькамі з токаправоднымі ніткамі

з кампазіцыйнага матэрыялу на аснове вугляроду.

У 1991-м Вашынгтон упершыню выкарыстаў графітавыя бомбы супраць Ірака - краіна тады пазбавілася 85% электраэнэргіі. Таксама яны выкарыстоўвалі іх супраць Сербіі ў 1999 годзе, без асвятлення засталіся 70% тэрыторыі краіны. У 2003-м такія бомбы прымянілі ў Кабуле.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках