26 чэрвеня 2025, Чацвер, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі генерал папярэдзіў пра «спакусу» Пуціна

1
Брытанскі генерал папярэдзіў пра «спакусу» Пуціна
Рычард Данат

Крэмль захоча выпрабаваць NATO.

Цяпер галоўная пагроза для Вялікабрытаніі зыходзіць ад Расейскай Федэрацыі, мяркуе адстаўны брытанскі афіцэр і дзейны канстэбль Рычард Данат.

У каментары Sky News былы начальнік Генеральнага штаба сказаў, што падчас поўнамаштабнай вайны ўкраінскае войска прарабіла фантастычную працу ў стрымліванні Расеі. Ён мяркуе, што на працягу аднаго-трох месяцаў стораны могуць дасягнуць пэўнага спынення агню:

«Расейцам, магчыма, спатрэбіцца блізу двух гадоў, каб перазагрузіць сябе і паставіць сябе ў такое становішча, калі яны змогуць зноў стаць агрэсіўнымі ў іншых месцах. Я думаю, што гэта спакусіць Уладзіміра Пуціна захацець выпрабаваць сілу NАТО і праверыць, ці застаецца ў дзеянні артыкул 5 - калі напад на аднаго чальца з'яўляецца нападам на ўсіх чальцоў альянсу».

На думку Даната, крамлёўскі правадыр заўсёды імкнуўся разбурыць адзінства Захаду і Паўночнаатлантычнага альянсу. «Ён быў бы рады разарваць яго», - дадаў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках