Генштаб УСУ абвясціў пра знішчэнне 12 расейскіх стратэгічных бамбавікоў пасля аперацыі «Павуцінне»
8- 3.06.2025, 16:22
- 21,630

Сталі вядомыя падрабязнасці.
Генеральны штаб Узброеных Сіл Украіны абнавіў спіс знішчанай вайсковай тэхнікі расейскага войска, дадаўшы ў яго 12 самалётаў.
Гэта адбылося пасля аперацыі «Павуцінне», у рамках якой Служба бяспекі Украіны (СБУ) атакавала беспілотнікамі аэрадромы са стратэгічнай авіяцыяй Расеі ў Мурманскай, Разанскай, Іванаўскай і Іркуцкай абласцях.
Пры гэтым у СБУ заяўлялі аб знішчэнні 41 самалёта, у тым ліку А-50, Ту-95, Ту-22 М3 і Ту-160. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі таксама казаў пра вывядзенне з ладу 34% стратэгічных бамбавікоў Расеі з дапамогай 117 дронаў.
СБУ ажыццявіла аперацыю «Павуцінне» 1 чэрвеня. Падчас яе да расейскіх аэрадромаў былі падагнаныя фуры з ударнымі беспілотнікамі. У выніку расейскія вайскоўцы не паспелі перагнаць самалёты і не змаглі выкарыстоўваць сістэмы СПА.