30 чэрвеня 2025, панядзелак, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны нанеслі ўдар каля Крымскага мосту

5
Дроны нанеслі ўдар каля Крымскага мосту

Абломкі ўпалі на дарогу.

Расейскае войска заявіла аб збіцці невядомага дрона над Крымскім мостам раніцай аўторка, 3 чэрвеня.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал Mash.

Як піша Mash, дрон нібыта быў збіты а 6 раніцы паводле мясцовага часу.

«Па рэактыўным дроне адпрацавала СПА. У гэты момант па мосце яшчэ ехалі аўтамабілі з боку Тамані, абломкі ўпалі проста на дарогу», - сказана ў паведамленні.

Расейцы заяўляюць, што падчас працы СПА ніхто не пацярпеў. Аднак маніторынгавыя каналы паведамляюць, што пасля збіцця дрона рух па мосце быў перацяты амаль на тры гадзіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках